Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Главная » Справочники  » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III  » Том I  » ГАЛЬПЕРЫН Яфім Абрамавіч 

ГАЛЬПЕРЫН Яфім Абрамавіч

[каля 1855, Мінск — пасля 1924], рэвалюцыянер-народнік, публіцыст. Вучыўся ў Мінскай гімназіі. У 1874 далучыўся да ідэй народніцкага сацыялізму і ў 1875—76 з мэтамі «лятучай прапаганды» накіраваўся ў Смаленскую і Тульскую губ. Вярнуўся ў Мінск, супрацоўнічаў з землявольскім гуртком М.Велера. Пасля расколу «Зямлі і волі» далучыўся да «Чорнага перадзелу», кіраваў яго гуртком у Гродне. З канца 1881 у Мінску, уваходзіў у нарадавольскі гурток Я.Хургіна, з 1885 — у гурток І.Гурвіча. Супрацоўнічаў з газ. «Минский листок». Адзін са стваральнікаў Рабочай партыі паліт. вызвалення Расіі. Арыштаваны ў маі 1900 і пасля 14-месячнага зняволення сасланы на 5 гадоў у Сібір. У 1924 напісаў успаміны пра сваю рэвалюцыйную дзейнасць у 1874—1918 (рукапіс у НАРБ). Далейшы лёс невядомы.

Тв.: Программные вопросы. Мн., [1885] (разам з І.А. і Я.А. Гурвічамі).

Літ.: Лосинский Н.Б. Революционно-народническое движение в Белоруссии, 1870—1884. Мн., 1983; ЭГБ, т. 2.


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".