Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Главная » Справочники  » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III  » Том I  » ВУЛЬ Ялегі Пранціш 

ВУЛЬ Ялегі Пранціш

[Ul; сапр.: Карафа-Корбут Элігій Францішак Маўрыкіевіч; 9(21).4.1835, Віцебск — 1880-я г., Варшава], паэт. З 1846 вучыўся ў Віцебскай гімназіі, але не скончыў яе. У 1856—62 працаваў пісарам у Віцебску. Літаратурнымі здольнасцямі вылучыўся ў гімназіі. Як паэт фарміраваўся пад уплывам А.Вярыгі-Дарэўскага і Г.Марцінкевіча. У 1859 упісаў у «Альбом» Вярыгі-Дарэўскага верш «К дудару Арцёму ад наддзвінскага мужыка», які ацэньваецца як адзін з лепшых узораў бел. грамадзянскай лірыкі сярэдзіны ХІХ ст. М.Гарэцкі («Гісторыя беларускае літаратуры») паведамляў, што існавалі іншыя бел. вершы В., але яны не захаваліся. Дасылаў агляды культурнага жыцця Віцебска ў варшаўскую «Gazetę codzienn¹». В. і ўся яго сям’я ўдзельнічалі ў паўстанні 1863—64. В. і яго брат Вільгельм былі сасланы ў Сібір на пасяленне, а іх бацька атрымаў 8 гадоў катаргі. Пасля вяртання з ссылкі пасяліўся ў Варшаве, дзе разам з В.Каратынскім і А.Плугам утварыў бел. гурток. Паэтычныя творы В. не былі надрукаваныя пры яго жыцці.

Тв.: К дудару Арцёму ад наддзвінскага мужыка // Наша ніва. 1912, 9 ліст.; Гарэцкі М. Хрэстаматыя беларускае літаратуры. Вільня, 1922; Дзень паэзіі — 65. Мн., 1966; Беларуская літаратура ХІХ ст. Мн., 1988; Пачынальнікі. Мн., 1977.

Літ.: Кісялёў Г. Хто вы, Карафа-Корбуты? // Полымя. 1992, № 3; Яго ж. Загадка беларускай «Энеіды». Мн., 1971; Запрудскі І. Вядомы адным вершам // ЛіМ. 1993, 19 сак.; БП, т. 2; ЭГБ, т. 2.


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".