Главная » Справочники » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III » Том I » ВЕРНІКОЎСКІ Аляксандр Львовіч
[25.7.1884, Вільня — 6.7.1984, Орша], праваслаўны святар, грамадскі і культурны дзеяч, педагог. Паходзіў з сям’і псаломшчыка Віленскага Прачысценскага сабора. У 1893—97 вучыўся ў Замкавым 2-класным прыходскім вучылішчы. У 1901 скончыў Віленскае андрэеўскае духоўнае вучылішча. У 1901—07 вучыўся ў Мінскай духоўнай семінарыі. З чэрв. 1907 — канцылярскі служачы Віленскага філіяла Дзяржаўнага банка. 5.5.1908 прызначаны псаломшчыкам у царкву Казанскага пяхотнага юнкерскага вучылішча. 25.8.1909 паступіў у Казанскую духоўную акадэмію, скончыўшы якую атрымаў ступень кандыдата багаслоўя. Са жн. 1914 канцылярскі служачы Казанскай кантрольнай палаты. У канцы 1914 прызначаны на пасаду нам. інспектара Тульскай духоўнай семінарыі; адначасова выкладаў у ёй нямецкую і французскую мовы. Вярнуўся ў Зах. Беларусь у лют. 1922. Працаваў псаломшчыкам Нараўскай царквы Белавежскага пав. У 1922—23 дырэктар бел. гімназіі ў Радашковічах. З 16.10.1923 настаўнік гісторыі, царкоўных спеваў і бел. мовы ў Віленскай праваслаўнай духоўнай семінарыі. Пэўны час жыў у Беластоку. Пазней пераехаў у Мінск, дзе служыў настаяцелем Свята-Петрапаўлаўскай царквы на Нямізе. У жн. 1944 браў удзел у сходзе духавенства, дзе выступіў з асуджэннем камуністычных парадкаў. Арыштаваны савецкімі ўладамі 3.1.1945, асуджаны на 5 гадоў лагераў. Пакаранне адбываў на Урале, у Сібіры і Казахстане. У Беларусь вярнуўся ў 1950. Служыў настаяцелем у мяст. Дварэц (Дзятлаўскі р-н) і ў мяст. Леніна (Слуцкі р-н), дзе выйшаў на пенсію. Потым пераехаў да сына Святаслава ў Оршу.
Літ.: Гарбінскі БРД.
|
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.