Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Главная » Справочники  » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III  » Том I  » ВАЛЫНЕЦ Флягонт Ігнатавіч 

ВАЛЫНЕЦ Флягонт Ігнатавіч

[27.12.1878 (8.1.1879), Вілейка — 27.11.1937, Салаўкі, НКВД], грамадска-паліт. дзеяч, публіцыст, педагог. У 1900 скончыў курсы па падрыхтоўцы народных настаўнікаў пры Свянцянскім народным вучылішчы. Настаўнічаў на Віленшчыне. За паліт. ненадзейнасць пазбаўлены права выкладаць. Працаваў страхавым агентам. У 1916—17 служыў вайскоўцам у Мінску. З ліст. 1917 гарадскі галава Вілейкі, з лютага 1918 старшыня гарсавета; у час нямецкай акупацыі абраны жыхарамі горада бургамістрам. У 1920-х г. неаднаразова арыштоўваўся польскімі ўладамі. З 1926 у БСРГ, са снеж. 1927 член Галоўнай управы Таварыства беларускай школы. Разам з сенатарам А.Уласавым і Р.Шырмам актыўна ўдзельнічаў у працы павятовых і акруговых упраў ТБШ. У 1928 і 1930 абіраўся дэпутатам польскага сейма. Адзін з кіраўнікоў рэвалюцыйнай арганізацыі «Змаганне». Пасля роспуску сейма 30.8.1930 арыштаваны; член КПЗБ з 1932. 15.9.1932 у выніку абмену паліт. зняволенымі пераехаў у Мінск. Працаваў у Наркамаце камунальнай гаспадаркі БССР. Арыштаваны 31.8.1933 па справе «Беларускага нацыянальнага цэнтра». 9.1.1934 Калегіяй ДПУ БССР прыгавораны да расстрэлу, замененага 10 гадамі лагераў. Сасланы на Салаўкі. 9.10.1937 Асобай «тройкай» УНКВД па Ленінградскай вобл. прыгавораны да расстрэлу. Рэабілітаваны па абодвух прыгаворах 16.8.1956.

Літ.: ЭГБ, т. 2.


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".