Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Главная » Справочники  » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III  » Том I  » ВАЛОШЫН Павел Пятровіч 

ВАЛОШЫН Павел Пятровіч

[28.6(10.7).1891, в. Гаркавічы Сакольскага пав. Гродзенскай губ., цяпер Беластоцкае ваяв., Польшча — 3.11.1937, Салаўкі, НКВД], грамадска-паліт. дзеяч, публіцыст. У 1908—12 працаваў паштовым служачым у Крынках (Беласточчына). У 1912 прызваны ў войска. Удзельнічаў у 1-й сусветнай вайне, быў паранены, трапіў у нямецкі палон. Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі служыў міліцыянерам у Екацярынаславе. У жн. 1919 у дзянікінскай арміі. Потым ваяваў на баку Чырвонай Арміі (у атрадзе Р.Катоўскага). У 1922 вярнуўся на Радзіму. Уваходзіў у Беларускую сацыял-дэмакратычную партыю, потым у Беларускую партыю незалежных сацыялістаў. 31.7.1923 абраны дэпутатам польскага сейма, увайшоў у Беларускі пасольскі клуб. Стаў адным з заснавальнікаў БСРГ, у 1926—27 член яе ЦК. У 1926 увайшоў у КПЗБ. Пасля забароны БСРГ арыштаваны польскімі ўладамі ў лют. 1927; на працэсе над грамадоўцамі («працэс 56-і») асуджаны на 12 гадоў турмы. У выніку абмену паліт. зняволенымі з 1932 у СССР. Выступаў з лекцыямі і публікацыямі. З сак. 1933 у Мінску. Працаваў у Беларускай дзяржаўнай бібліятэцы і ў Бібліяграфічным інстытуце пры гэтай бібліятэцы, займаўся грамадскай дзейнасцю. Арыштаваны 1.9.1933 па справе «Беларускага нацыянальнага цэнтра». 9.1.1934 Калегіяй ДПУ БССР прыгавораны да расстрэлу, замененага 10 гадамі лагераў. Сасланы на Салаўкі. 9.10.1937 Асобай «тройкай» УНКВД па Ленінградскай вобл. зноў прыгавораны да расстрэлу. Рэабілітаваны па абодвух прыгаворах 16.8.1956.

Літ.: Бергман А. Павел Валошын // Беларускі каляндар на 1983 год. Беласток, 1983; ЭГБ, т. 2.


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".