Главная » Справочники » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III » Том I » ВАЙШНАРАС Феліксас
[Vajšnoras Feliksas; псеўданімы: М.Дзегас; Ф.Садайніс; 18.5.1897, в. Пільвішкіс Ковенскай губ., цяпер Вілкавішскі р-н, Літва — 21.8.1972, Вільнюс], літоўскі паэт, перакладчык, журналіст. У 1916—18 знаходзіўся ў працоўным лагеры, арганізаваным нямецкімі акупацыйнымі ўладамі. У 1919 стаў членам ВКП(б). Арганізоўваў прафсаюзны рух у родных мясцінах. У 1921—23 зняволены ў каўнаскай турме, дзе пачаў пісаць вершы. У 1923 у выніку абмену палітвязнямі апынуўся ў Маскве. У 1925 скончыў Камуністычны ун-т нацыянальных меншасцей Захаду. Працаваў у розных выдавецтвах Масквы і Смаленска. З 1930 у Мінску, працаваў у газ. «Raudonasis artojas» («Чырвоны араты»), у 1934—37 — яе рэдактар. З 1934 член СП СССР. Быў членам бюро літоўскай секцыі БелАПП, сакратаром літоўскай секцыі СП БССР. Перакладаў на літоўскую мову творы Я.Купалы, Я.Коласа, Т.Кляшторнага, І.Харыка, рускіх і латышскіх пісьменнікаў. Арыштаваны 23.8.1937; у 1939 прысуджаны да 5 гадоў ссылкі, якую адбываў у Казахстане. Пасля вызвалення ў 1944—45 служыў у 16-й літоўскай дывізіі Чырвонай Арміі. З 1945 у Вільнюсе, працаваў у розных выдавецтвах і грамадскіх арганізацыях. З 1957 на пенсіі. У 1965 стаў заслужаным дзеячам культуры Літоўскай ССР. Напісаў і апублікаваў кнігу ўспамінаў.
Тв.: Po darbo ir kovos vėliavą. Minskas, 1934; Į šviesų gyvenimą: Atsiminimas. Vilnius, 1960.
Літ.: Мальдзіс А. Творчыя ўзаемасувязі беларускай і літоўскай літаратур у савецкі час // Старонкі літаратурных сувязей. Мн., 1970; БП, т. 1.
|
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.