Главная » Справочники » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III » Том I » ВАЗІЛА Аляксандр Цімафеевіч
[псеўданімы і крыптанім: Алек де-Вазиллини; Клим Злобич; Правдолюб; Антон Хатыня; Саша Косматый; Аль-Вэ; 28.8(9.9).1888, мяст. Прапойск Быхаўскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Слаўгарад Магілёўскай вобл. — 4.12.1937, Уладзімір, НКВД], грамадскі дзеяч, паэт, публіцыст. Вучыўся на Вышэйшых курсах Т.Лесгафта ў Пецярбургу; у 1908 выключаны за ўдзел у рэвалюцыйным руху і, па некаторых звестках, сасланы ў Сібір. У 1912—13 друкаваўся ў газ. «Белорусский вестник». Выдаў у 1914 у Златавусце Уфімскай губ. зборнік паэзіі «Волны», які быў канфіскаваны цэнзурай (у кнізе была і аўтабіяграфічная частка пра жыццё ссыльных у Сібіры); супраць аўтара распачата судовая справа. Гэта перашкодзіла выданню В. заяўленага ім штотыднёвіка «Уральская искра». У 1916—17 займаўся на курсах кааперацыі ў Петраградзе. У 1917—18 сацыял-дэмакрат-інтэрнацыяналіст, старшыня Быхаўскай пав. земскай управы. На 1-м Усебеларускім з’ездзе 1917 выступіў супраць намеру абвясціць бел. дзяржаўнасць. Яго прамова была надрукавана асобнай брашурай. У 1918 быў рэдактарам час. «Чырвоны шлях». З 1919 адышоў ад паліт. дзейнасці. Арыштоўваўся 18.12.1917, у 1924 і 1932. Пасля арышту 1937 загінуў у следчым ізалятары Уладзіміра. Рэабілітаваны ў 1956.
Тв.: Волны: Стихи. Златоуст, 1914; Речь, произнесенная на 1-м Всебелорусском съезде. Пг., 1918.
Літ.: Мельнікаў М. Ці ведаеце вы Аляксандра Вазілу? // ЛіМ. 1963, 2 жн.; Белюшин М. Арестованная брошюра // Неман. 1975, № 1; БП, т. 1; ЭГБ, т. 2.
|
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.