Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Главная » Справочники  » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III  » Том I  » ВАДКОЎСКІ Фёдар Фёдаравіч 

ВАДКОЎСКІ Фёдар Фёдаравіч

[1800, Віцебская губ. — 20.1.1844, Іркуцкая губ.], дзекабрыст, паэт. Паходзіў з дваранскай сям’і. Выхоўваўся ў Маскоўскім універсітэцкім пансіёне (1810—12) і ў прыватных пансіёнах Пецярбурга. Вайсковую службу пачаў у прэстыжных Сямёнаўскім (1818) і Кавалергардскім палках. У 1824 за жарты на адрас цара і сатырычную песню пераведзены прапаршчыкам у Нежынскі конна-егерскі полк. Член тайнага Паўночнага таварыства, а з 1823 — Паўднёвага таварыства; прыхільнік радыкальнай праграмы — знішчэння царскай сям’і і ўсталявання рэспубліканскага ладу ў Расіі. Арыштаваны 21.12.1825 у Курску; асуджаны на вечную катаргу; пазней тэрмін катаргі скарочаны да 20 і 13 гадоў. З 1839 на пасяленні ў Іркуцкай губ. Пісаў рэвалюцыйныя вершы на рускай мове, аўтар музыкі да песні «Славянскія дзевы».

Літ.: Восстание декабристов: Материалы. Т. 1. М.; Л., 1925; Декабристы: Новые материалы. М., 1955; ЭГБ, т. 2; АЗБ.


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".