Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Главная » Справочники  » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III  » Том I  » БЯРОЗКІН Рыгор Саламонавіч 

БЯРОЗКІН Рыгор Саламонавіч

[псеўданімы: Р.Барута; С.Тарасаў; 3.7.1918, Магілёў — 1.12.1981, Мінск], крытык, журналіст. Вучыўся на педрабфаку ў Магілёве, у 1933—38 на літаратурным ф-це МВПІ. Пачаў друкавацца ў 1935. У 1938—41 працаваў загадчыкам аддзела крытыкі час. «Полымя рэвалюцыі», літкансультантам у кабінеце маладога аўтара пры СП БССР (1938—39), загадчыкам аддзела крытыкі газ. «Літаратура і мастацтва» (1939—41). Член СП СССР з 1939. Арыштаваны НКВД БССР у крас. 1941. Знаходзіўся пад следствам у Мінску. Па адной з версій, калі 26.6.1941 калону зняволеных, сярод якіх быў Б., пакінуў канвой, ён уцёк. Удзельнічаў у баях пад Сталінградам, Кіевам, у Карпатах.

Атрымаў баявыя ўзнагароды. Пасля вайны быў карэспандэнтам газеты савецкай ваеннай адміністрацыі ў Германіі «Советское слово». Паўторна арыштаваны 9.8.1949; у чэрв. 1950 асуджаны на 10 гадоў лагераў. Знаходзіўся ў зняволенні ў Карагандзінскай і Омскай абласцях. У 1955 вызвалены; рэабілітаваны ў 1956. З 1960 працаваў у час. «Советская Отчизна», газ. «Літаратура і мастацтва», літсупрацоўнікам бюлетэня «Помнікі гісторыі і культуры Беларусі». У канцы 1950 — пачатку 1960-х г. шмат публікаваўся, імкнуўся аднавіць імёны рэпрэсаваных паэтаў. Пісаў на бел., рускай, яўрэйскай мовах. Пахаваны на Усх. могілках Мінска.

Тв.: Кніга пра паэзію. Мн., 1974; Свет Купалы. Мн., 1981; Человек на заре: Рассказ о Максиме Богдановиче — белорусском поэте. М., 1970; Паэзія — маё жыццё. Мн., 1989.

Літ.: Клышко А. Мастерство критика // Дружба народов. 1960, № 1; Адамовіч А. Талент крытыка // Полымя. 1962, № 6; Лойко О. Открытие поэта // Вопросы литературы. 1967, № 3; Каваленка В. Крытык і паэт // Полымя. 1969, № 5; Бечик В. В неразрывном единстве // Нёман. 1978, № 6; БП, т. 1.


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".