Главная » Справочники » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III » Том I » БЯРОЗКА Анатоль
[сапр.: Смаршчок Мітрафан (Мацвей); 19.2.1915, в. Падлессе Баранавіцкага пав. цяпер Ляхавіцкі раён Брэсцкай вобл.]. Скончыў медыцынскі ф-т Віленскага ун-та (1939). Браў удзел у студэнцкім руху. У 1939—41 працаваў урачом у Баранавічах і Пінску. Падчас нямецкай акупацыі працаваў урачом у Баранавічах, быў дырэктарам мясцовай медыцынскай школы. У 1944 арыштаваны немцамі і заключаны ў канцлагер. Вызвалены. З 1948 жыве ў ЗША. Быў адным з заснавальнікаў Крывіцкага навуковага таварыства імя Пранціша Скарыны. Працаваў лекарам у доме для састарэлых ва універсітэцкай клініцы ў Мантысэле (штат Мінесота). У 1989 выдаў зборнік «Адзінаццаць вершаў» (на бел. і англійскай мовах). На эміграцыі фактычна не пісаў.
Літ.: Багдановіч І. Канваліі Радзімы. // ЛіМ. 2001. 6 ліп. (№ 27); Юрэвіч Л. Літаратурны рух на эміграцыі. Мн., 2002.
|
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.