Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Главная » Справочники  » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III  » Том I  » БЯЛЬКЕВІЧ Янка 

БЯЛЬКЕВІЧ Янка

[Іван Кандратавіч; крыптанім: І.Б.; 22.2(6.3).1883, в. Варонічы Слонімскага пав. Гродзенскай губ., цяпер Слонімскі р-н Гродзенскай вобл. — 18.10.1960, Жданаў, цяпер Марыупаль Данецкай вобл., Украіна], мовазнавец, педагог. У 1909 скончыў Свіслацкую настаўніцкую семінарыю; выкладаў у школах Слонімшчыны. З 1915 у эвакуацыі ў Саратаўскай губ. (Расія), у 1919—20 зноў на Слонімшчыне. Са жн. 1920 працаваў у Наркамаце асветы БССР, у школах Мінска. У пачатку 1920-х г. быў членам БПС-Р. У 1925 скончыў этнолага-лінгвістычнае аддзяленне БДУ. У 1925—27 выкладчык і дырэктар Мсціслаўскага педтэхнікума. З 1927 навуковы супрацоўнік Інбелкульта і Інстытута мовазнаўства АН БССР. Вывучаў дыялекталогію і культуру бел. літаратурнай мовы. Аўтар «Краёвага слоўніка Усходняй Магілёўшчыны» (падрыхтаваны ў 1920-х г., выдадзены ў 1970). Арыштаваны ДПУ БССР 17.2.1930 па справе «Саюза вызвалення Беларусі». Вінаватым сябе не прызнаў. Паводле пастановы калегіі АДПУ СССР ад 10.4.1931 сасланы на 5 гадоў у Іашкар-Алу. Працаваў на лесапавале. Пасля вызвалення выехаў у Данецкую вобл., дзе выкладаў у школах рускую мову і літаратуру. У 1948—58 працаваў у розных навучальных установах Жданава. Да канца жыцця не атрымаў дазволу вярнуцца на Радзіму. Рэабілітаваны 19.9.1960.

Тв.: Слоўнік граматычна-лінгвістычны // Узвышша. 1928, № 2(8).

Літ.: Германовіч І.К. Беларускія мовазнаўцы: Нарысы жыцця і навуковай дзейнасці. Мн., 1985. С. 133—179; ЭГБ, т. 2; Беларуская мова.


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".