Главная » Справочники » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III » Том I » БУКЛЯРЭВІЧ Міхаіл Піліпавіч
[12.10.1884, в. Лінгі Ашмянскага пав. Віленскай губ., цяпер Воранаўскі р-н Гродзенскай вобл. — 27.6.1919, в. Бігосава Верхнядзвінскага р-на Віцебскай вобл.], рыма-каталіцкі святар, грамадскі дзеяч. Вучыўся ў гарадскім 2-класным вучылішчы пры Віленскім настаўніцкім інстытуце, якое скончыў у чэрв. 1901. У 1-й Віленскай мужчынскай гімназіі здаў экзамен на званне аптэкарскага вучня. З 1904 вучыўся ў Віленскай духоўнай каталіцкай семінарыі. Пасвечаны ў святары ў 1908. З 1908 адміністратар парафіі Нараўка Сакольскага пав. З 1917 адміністратар парафіі ў мяст. Іказнь Дзісенскага пав. Займаўся бел. культурна-асветнай дзейнасцю, адкрываў бел. школы. Прымаў удзел у з’ездзе каталіцкага духавенства Дзісенскага дэканата (6—7.8.1918). У час ваенных падзей 1919 выступіў супраць бальшавіцкіх улад. За антыбальшавіцкую дзейнасць 27.6.1919 асуджаны на смяротнае пакаранне. Расстраляны ў в. Бігосава. 24.3.1920 урачыста перазахаваны ў Іказні (Браслаўскі р-н).
Літ.: Гарбінскі БРД; Dzwonkowski R. Losy duchowieństwa katolickiego w ZSSR, 1917—1937: Martyrologium. Lublin, 1998; Stankiewicz A. Rodnaja mowa u swiatyniach. Wilnia, 1929.
|
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.