Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Главная » Справочники  » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III  » Том I  » БУДЗЬКА Францішак Карлавіч 

БУДЗЬКА Францішак Карлавіч

[23.1.1884, в. Вознаўшчына Вілейскага пав. Віленскай губ. — 2.1.1920, в. Янатруда на Полаччыне], рыма-каталіцкі святар, культурна-асветны дзеяч, пісьменнік, перакладчык. У 1899 скончыў Вілейскае павятовае вучылішча. У 1901 здаў экзамен на званне аптэкарскага вучня пры экзаменацыйнай камісіі Пецярбургскай навучальнай акругі. У 1901—05 вучыўся ў Пецярбургу ў Магілёўскай духоўнай каталіцкай семінарыі, дзе пачаў перакладаць на бел. мову рэлігійныя кнігі. У 1906 працягваў вучобу ў Пецярбургскай Мітрапалітальнай духоўнай каталіцкай акадэміі. У 1907 вымушаны адмовіцца ад далейшай вучобы з-за цяжкага фінансавага становішча. У 1907 пасвечаны ў святары. З 9.1.1908 вікарый Полацкага касцёла. У 1912—17 у Пецярбургу, дзе служыў вікарыем і вёў заняткі ў Сестржанцэвіцкім павятовым вучылішчы пры касцёле св. Станіслава. Матэрыяльна падтрымліваў выданне першай бел. каталіцкай газ. «Bie³arus» (Вільня, 1913—15). Пасля 1917 служыў у Полацкім дэканаце. Член арганізацыйнага камітэта і ўдзельнік 1-га з’езда бел. каталіцкага духавенства (Мінск, 24—25.5.1917). Адзін з пачынальнікаў бел. каталіцкага выдавецкага руху. З усталяваннем ва Усх. Беларусі савецкай улады пераследаваўся органамі бяспекі.

Літ.: Гарбінскі БРД; Dzwonkowski R. Losy duchowieństwa katolickiego w ZSSR, 1917—1937: Martyrologium. Lublin, 1998; Stankieviè A. Bie³aruski chryścijanski ruch. Vilnia, 1939.


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".