Главная » Справочники » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III » Том I » БОНЧ-АСМАЛОЎСКІ Іван Анатолевіч
[20.5.1881, маёнтак Блонь Ігуменскага пав. Мінскай губ., цяпер в. Блонь Пухавіцкага р-на Мінскай вобл. — 16.9.1969], грамадска-паліт. дзеяч, публіцыст. Старэйшы сын А.В. і В.І. Бонч-Асмалоўскіх. Пад уплывам бацькоў з юнацтва далучыўся да рэвалюцыйнай дзейнасці. У 1902 за арганізацыю ў Блоні нелегальнага сялянскага гуртка разам з бацькам сасланы ва Усх. Сібір (Усць-Каменагорск). Вызвалены ў 1904 па амністыі; выехаў на вучобу ў Цюрых. Перапраўляў у Расію нелегальную літаратуру. Восенню 1905 прыехаў у Расію, дзе быў адным з арганізатараў Усерасійскага сялянскага саюза. У 1-й і 2-й Дзяржаўнай думе сакратар фракцыі «Трудовая группа». Пра дзейнасць фракцыі выпусціў кнігу «Работы первой Государственной думы», якая адразу ж была канфіскавана ўладамі. У 1907 паступіў на юрыдычны ф-т Маскоўскага ун-та, але быў арыштаваны. У сак. 1912 прыгавораны Віленскай судовай палатай да 6 месяцаў зняволення. У савецкі перыяд працаваў служачым у дзяржаўных установах Мінска і Масквы.
Тв.: Работы первой Государственной думы. СПб., 1906.
Літ.: ЭГБ, т. 2.
|
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.