Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Главная » Справочники  » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III  » Том I  » БОБІЧ Ільдэфонс 

БОБІЧ Ільдэфонс

[псеўданімы і крыптанімы: Пётра Просты; Piotra Prosty; P.P.; P.Pr.; 10(22).1.1890, в. Дзедзіна Дзісенскага пав. Віленскай губ., цяпер Міёрскі р-н Віцебскай вобл. — 28.4.1944, Іўе Гродзенскай вобл.], рымска-каталіцкі святар, празаік, драматург, публіцыст, перакладчык. У 1909 скончыў Ковенскую гімназію, у 1911 Віленскую духоўную каталіцкую семінарыю. Сябра бел. гуртка семінарыстаў. Вышэйшую духоўную адукацыю атрымаў у Рыме ў Collegium Germanicum (вучыўся з 1912), доктар філасофіі. Дамогся папскага бласлаўлення часопісу для беларусаў-католікаў «Bie³arus». 15(28).7.1915 пасвечаны ў святары. Cлужыў вікарыем у Друі і пробашчам на Дзісеншчыне (1917—20). У 1921—23 выкладаў Закон Божы ў Віленскай беларускай гімназіі. З 1923 пробашч у мяст. Германавічы. У 1930—44 пробашч і дэкан у мяст. Іўе. Першае апавяданне «Слёзы» надрукаваў 25.1.1907 у «Нашай ніве». Друкаваўся таксама ў «Першым беларускім календары «Нашай нівы», газ. «Bie³arus», а пазней у заходнебел. выданнях «Наша думка» і «Беларускія ведамасці». Частка твораў засталася ў рукапісах, асобныя перакладаліся на польскую і ўкраінскую мовы. Выступаў у польскіх рэлігійных час. «Przegl¹d Homiletyczny», «Nowa Biblioteka Kaznodziejska». Пераклаў на польскую мову працы св. Бернара Клервоскага. Да 1930 актыўна выступаў за шырокае ўвядзенне бел. мовы ў каталіцкае богаслужэнне. Пераследаваўся польскім святарствам Віленшчыны. На пачатку 1930-х г. адышоў ад бел. паліт. дзейнасці. У гады 2-й сусветнай вайны арыштаваны нямецкімі акупацыйнымі ўладамі. Памёр неўзабаве пасля вызвалення з турмы. Па іншых звестках — расстраляны фашыстамі. Пахаваны ў Іўі.

Тв.: Bobiè Ild. Niadzielašnija ewanhielii i nawuki: Try častki. Wilnia, 1912; Na szto bie³arusam hazety? Wilnia, 1914.

Літ.: БП, т. 5; EK, t. 2; Гарбінскі БРД.


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".