Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Главная » Справочники  » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III  » Том I  » БЕРКМАН Юзаф 

БЕРКМАН Юзаф

[4.8.1838, мяст. Валожын Ашмянскага пав. Віленскай губ., цяпер горад Мінскай вобл. — 19.7.1919, Варшава], мастак, публіцыст. Скончыў гімназію ў Вільні. Вывучаў медыцыну ў Маскве, вучыўся на матэматычна-прыродазнаўчым ф-це Пецярбургскага ун-та. Адначасова пачаў наведваць заняткі ў Пецярбургскай акадэміі мастацтваў. За ўдзел у студэнцкай маніфестацыі ў кастр. 1861 арыштаваны; на працягу 3 месяцаў зняволены у Петрапаўлаўскай і Кранштацкай крэпасцях. Пасля вызвалення выехаў у Вільню. Удзельнічаў у друкаванні і распаўсюджанні рэвалюцыйных адозваў. З вер. 1862 зноў працягваў вучобу ў Пецярбургу. З пачаткам паўстання 1863—64 вярнуўся на Радзіму; ваяваў на Ашмяншчыне, у тым ліку ў атрадзе З.Мінейкі. 12.10.1863 у баі каля в. Рудзішкі паранены і трапіў у палон. Асуджаны на 4 гады катаргі, якую адбываў у Нерчынску на сярэбраных капальнях. За спробу ўцячы тэрмін катаргі быў падоўжаны на 4 гады. Пасля вызвалення ў 1870 жыў у Іркуцку, дзе меў жывапісную майстэрню (сёння большасць яго твораў захоўваецца ў Іркуцкім мастацкім музеі). З 1877 жыў у Ніжнім Ноўгарадзе, з 1880 у Лібаве (Ліепая, Латвія). У 1884 пераехаў у Варшаву, дзе жыў да канца жыцця. Асноўныя тэмы жывапісных работ — сцэны паўстання і жыцця ссыльных паўстанцаў («Труна Серакоўскага», «Смерць Нарбута» і інш.). Аўтар «Успамінаў пра паўстанне 1863 ў Ашмянскім павеце і пра побыт у Сібіры» (рукапіс быў у сям’і).

Літ.: ЭГБ, т. 2; АЗБ.


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".