Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Главная » Справочники  » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III  » Том I  » БЕНЯШЭВІЧ Уладзімір Мікалаевіч 

БЕНЯШЭВІЧ Уладзімір Мікалаевіч

[9(21).8.1874, мяст. Друя Дзісенскага пав. Віленскай губ., цяпер Браслаўскі р-н Віцебскай вобл. — 27.1.1938, НКВД], гісторык (візанцініст, гісторык царкоўнага права, палеограф), публіцыст. У 1897 скончыў юрыдычны ф-т Пецярбургскага ун-та; у 1897—1900 слухаў лекцыі ў Лейпцыгскім, Берлінскім, Гейдэльбергскім ун-тах. З 1905 прыват-дацэнт, з 1909 прафесар Пецярбургскага ун-та. Рэдактар перыёдыкаў «Памятники древнерусского канонического права» (ч. 1, 1908; ч. 2, вып. 1, 1920), «Обзор трудов по славяноведению, 1908—1913» (1909—18). Апошняе выданне можна лічыць бібліяграфіяй па гісторыі, этнаграфіі, мовазнаўстве, літаратуры Беларусі. У гады савецкай улады прафесар Ленінградскага ун-та і галоўны бібліятэкар аддзела рукапісаў Публічнай бібліятэкі. У 1925 абраны членам-карэспандэнтам АН СССР; з’яўляўся членам-карэспандэнтам Берлінскай, Мюнхенскай, Страсбургскай акадэмій навук, ганаровы член Афінскага таварыства візанціназнаўства. Першы раз асуджаны па абвінавачанні ў шпіянажы і контррэвалюцыйнай дзейнасці 14.6.1929 на 3 гады турмы. Другі раз — 8.8.1931 на 5 гадоў лагераў. Дзякуючы хадайніцтву А.Эйнштэйна, Ф.Нансена і У.Дз.Бонч-Бруевіча вызвалены ў 1933. 27.11.1937 зноў арыштаваны і расстраляны разам з двума сынамі і братам. Рэабілітаваны ў 1958.

Тв.: Древнеславянская кормчая XIV титулов без толкований. Т. 1. СПб., 1906—07; Описание греческих рукописей монастыря св. Екатерины на Синае. Т. 1, 3. СПб., 1911—17; Очерки по истории Византии. Вып. 1—4. СПб., 1912—15; Синагога в 50 титулов и другие юридические сборники Иоанна Схоластика. СПб., 1914; Сборник памятников по истории церковного права, преимущественно русской церкви до эпохи Петра Великого. Вып. 1—2. Пг., 1914—15.

Лiт.: Гранстрем Е.Э. В.Н.Бенешевич (к 100-летию со дня рождения) // Византийский временник. 1973. Т. 35; ЭГБ, т. 2.


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".