Главная » Справочники » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III » Том I » БАРАНАВЫХ Сымон
[сапр. Баранаў (Баран) Сымон Якаўлевіч; 1.9.1900, в. Рудакова Ігуменскага пав. Мінскай губ., цяпер Уздзенскі р-н Мінскай вобл. — 10.11.1942], празаік. У 1920—23 служыў у Чырвонай Арміі, прымаў удзел у баях з польскімі войскамі. У 1924—25 старшыня сельсавета, загадчык хаты-чытальні, адначасова карэспандэнт бел. газет. У 1925—28 вучыўся на Мінскім рабфаку, у 1931 скончыў літаратурна-лінгвістычнае аддзяленне педагагічнага ф-та БДУ. Уваходзіў у літаратурныя аб’яднанні «Маладняк» (з 1927) і БелАПП (з 1928). Пасля сканчэння БДУ працаваў у Беларускім радыёцэнтры, потым адказным сакратаром час. «Беларусь калгасная». Сябраваў з Я. Купалам. Асноўная тэма творчасці — бел. вёска і сацыяльныя працэсы, якія адбываліся там у 1920—30-я г. Член СП СССР з 1934. Пасля выхаду ў 1936 у свет аповесці «Новая дарога» пакінуў службу і вырашыў цалкам аддацца мастацкай творчасці. Арыштаваны 4.11.1936; асуджаны на 10 гадоў пазбаўлення волі. Загінуў на Калыме. Рэабілітаваны ў 1954.
Тв.: Злосць: Апавяданні. Мн., 1930; Межы: Аповесць. Мн., 1930; Чужая зямля: Аповесць. Мн., 1930; Пастка: Аповесць. Мн., 1935; Калі ўзыходзіла сонца: Раман. Мн., 1957; Новая дарога: Апавяданні, аповесці, раман, лісты. Мн., 1989.
Лiт.: Пальчэўскі А. Сябар далёкіх гадоў // Пальчэўскі А. Выбр. тв. Т. 2. Мн., 1975; Казека Я. Сымон Баранавых // Казека Я. Падарожжа ў маладосць. Мн., 1984; Савік Л. Сымон Баранавых // Беларускія пісьменнікі і літаратурны працэс 20—30-х гадоў. Мн., 1985; БП, т. 1.
|
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.