Главная » Справочники » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III » Том I » БАРАДЗІН (Грузенберг) Міхаіл Маркавіч
[9.7.1884, мяст. Янавічы Віцебскага пав., цяпер Віцебскі р-н — 29.5.1951], паліт. дзеяч, рэдактар. З 1900 член Бунда, у 1905—06 сакратар камітэта Рыжскай арганізацыі РСДРП. З 1907 да 1918 жыў у ЗША. У 1908 стварыў у Чыкага спецыяльную школу для паліт. эмігрантаў; удзельнічаў у рабоце Сацыялістычнай партыі Амерыкі. Быў казначэем Таварыства дапамогі рускім палітвязням. З 1919 генеральны консул РСФСР у Мексіцы. Працаваў у Камінтэрне. У 1923—27 па запрашэнні Сун Ят-Сена жыў у Кітаі, быў паліт. дарадцам ЦВК партыі Гаміньдан. Пасля вяртання ў СССР працаваў нам. наркама працы. Быў нам. дырэктара ТАСС, з 1932 галоўны рэдактар газ. «Moscow News». У 1941—45 у рэдакцыі Саўінфармбюро. У 1951 падчас кампаніі «барацьбы з касмапалітызмам» рэпрэсаваны. Рэабілітаваны пасмяротна.
Лiт.: Мировицкая Р.Л. Михаил Бородин // Видные советские коммунисты — участники китайской революции. М., 1970. С. 22—40; ЭГБ, т. 1.
|
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.