Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Главная » Справочники  » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III  » Том I  » БАГУШЭЎСКІ Стафан 

БАГУШЭЎСКІ Стафан

[26.12.1876, маёнтак Ізабелава Мінскай губ. — 16.4.1938], дзеяч рэвалюцыйнага руху, рэдактар. Скончыў гімназію ў Пецярбургу (1899), вучыўся ў Інстытуце сельскай гаспадаркі і лясніцтва ў Пулавах (Люблінская губ.), быў вольным слухачом Ягелонскага ун-та ў Кракаве (1901—05). Пасля вяртання на Радзіму ў 1905 удзельнічаў у рабоце Беларускай сацыялістычнай грамады. У снеж. 1905 арыштаваны разам з К.Каганцом; быў зняволены ў Мінскай турме. Потым знаходзіўся пад наглядам паліцыі; напярэдадні суда ўцёк у Кракаў, які тады быў ў Аўстра-Венгерскай імперыі. У Кракаве скончыў вучобу і атрымаў дыплом агранома. Па гэтай спецыяльнасці працаваў у 1907—14. У 1-ю сусветную вайну служыў у польскіх легіёнах аўстра-венгерскай арміі. У 1918—28 працаваў выкладчыкам, займаўся навуковай і грамадскай дзейнасцю. У 1928 і 1930 абіраўся ў польскі сенат. Падтрымліваў кантакты з Кампартыяй Польшчы. Пад уплывам сустрэчы з А.Барбюсам у 1932 у Парыжы далучыўся да міжнароднага антываеннага руху; у маі 1933 заснаваў Польскі антыфашысцкі і антываенны камітэт. З канца 1934 рэдагаваў час. «Kolumna» («Калона»), у якім выступаў з крытыкай санацыйнага ўрада Польшчы. Выданне канфіскоўвалася ўладамі. 1.8.1936 арыштаваны і зняволены ў турме. Пасля вызвалення аслабіў кантакты з КПП, пачаў крытыкаваць сталінскія рэпрэсіі ў СССР.

Лiт.: Najnowsze dzieje Polski: Materia³y i studia z okresu 1914—1939. T. 14. Warszawa, 1969; ЭГБ, т. 1.


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".