Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Главная » Справочники  » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III  » Том I  » БАГРЫМ Паўлюк 

БАГРЫМ Паўлюк

[2 (14).11.1812, в. Крошын Навагрудскага пав. Гродзенскай губ., цяпер Баранавіцкі р-н Брэсцкай вобл. — 1891 (?), в. Крошын], паэт. Вучыўся ў пачатковай парафіяльнай школе, фундатарам якой быў ксёндз В.Магнушэўскі. Пазнаёміўся з вальнадумнай паэзіяй; пачаў пісаць сам. У сувязі з сялянскімі хваляваннямі 1828 у Крошыне і за распаўсюджанне верша «Бунт хлопаў» (варыянт «Рабункаў мужыкоў» Я. Баршчэўскага) прыцягваўся да следства. Ад літаратурнай спадчыны паэта захаваўся толькі адзін верш «Зайграй, зайграй, хлопча малы…», які стаў хрэстаматыйным для бел. літаратуры. Упершыню гэты верш апублікаваў у сваіх успамінах навагрудскі адвакат І.Яцкоўскі («Powieść czasu mojego, czyli Przygody litewskie». Londyn, 1854; Выд. 2: Poznań, 1858). Б., як і яго бацька, быў кавалём. У гэтым рамястве дасягнуў мастацкіх вяршыняў, пра што сведчыць зробленая ім металічная каваная жырандоль, якая і сёння захоўваецца ў Крошынскім касцёле. Пахаваны на мясцовых могілках. У 1985 у Крошыне адкрыты музей народнага мастацтва і рамёстваў імя Б.

Лiт.: Станкевіч А. Магнушэўскі. Паўлюк Багрым. Баброўскі: (Да вытокаў беларускага адраджэння). Вільня, 1937; Бас І. Паўлюк Багрым // Полымя. 1955. № 3; Александровіч С. Слядамі легенды // Александровіч С. Тут зямля такая. Мн., 1974; Паўлюк Багрым. Мн., 1994; БП, т. 1; ЭГБ, т. 1.


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".