Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Главная » Справочники  » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III  » Том I  » БАГДАНОВІЧ Генадзь Васілевіч 

БАГДАНОВІЧ Генадзь Васілевіч

[31.8.1885, в. Мікольскае Дрысенскага пав. Віцебскай губ., цяпер в. Луначарскае Верхнядзвінскага р-на Віцебскай вобл. — 15.1.1938 (?)], педагог, рэдактар. Брат Анатоля Багдановіча. Скончыў Віцебскую духоўную семінарыю (1907), Яраслаўскі юрыдычны ліцэй (1911), Віленскі настаўніцкі інстытут. З 1911 настаўнічаў у Вілейцы і Кастрамской губ. У 1916 — лют. 1919 працаваў у Міністэрстве (з кастр. 1917 Народны камісарыят) поштаў і тэлеграфаў у Маскве. Далучыўся да бел. нацыянальнага руху. У 1917 ад БСГ увайшоў у Асобую нараду па падрыхтоўцы праекта закона аб выбарах ва Устаноўчы сход Расіі. У пачатку 1918 загадчык юрыдычнага аддзела Беларускага нацыянальнага камісарыята ў Петраградзе. З 1919 настаўнік у Дрысе, пазней — у Віленскай беларускай гімназіі. Рэдагаваў час. «Незалежная думка». У 1924 пераехаў у СССР; выкладаў у Віцебскіх педагагічным тэхнікуме і ветэрынарным інстытуце. Арыштаваны ДПУ БССР па справе «Саюза вызвалення Беларусі» 15.7.1930; Калегія АДПУ 10.4.1931 прыгаварыла яго да 5 гадоў ссылкі, якую адбываў у Слабадскім Кіраўскай вобл. Падлягаў пільнаму нагляду АДПУ СССР, трактаваўся як «нераззброены нацдэм». Паўторна арыштаваны 25.7.1937. Загінуў у зняволенні. Абставіны смерці невядомыя. Рэабілітаваны 15.11.1957.

Лiт.: ЭГБ, т. 1.


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".