Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Главная » Справочники  » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III  » Том I  » БАГДАНОВІЧ Ангел Іванавіч 

БАГДАНОВІЧ Ангел Іванавіч

[2(14).10.1860, Гарадок Віцебскай губ. — 24.3(6.4).1907, Санкт-Пецярбург], публіцыст, крытык, рэдактар. З 1880 вучыўся на медыцынскім ф-це Кіеўскага ун-та. Падчас вучобы далучыўся да нарадавольскага руху, быў членам рэвалюцыйнага гуртка, вёў прапаганду сярод рабочых. Гэта выклікала рэпрэсіі з боку ўладаў — яму не далі давучыцца ва ун-це і саслалі ў Ніжні Ноўгарад (1883). Там пазнаёміўся з вядомым расійскім літаратарам У.Караленкам; супрацоўнічаў з шэрагам волжскіх выданняў. З 1887 жыў у Казані, быў адным з рэдактараў газ. «Волжский вестникъ». У 1893 разам з іншымі арганізаваў нелегальную рэвалюцыйна-дэмакратычную партыю «Народнае права»; напісаў яе праграмны дакумент, выдадзены ў выглядзе брашуры «Надзённае пытанне» (1894). З 2-й паловы 1890-х г. на пазіцыях «легальнага марксізму». Выступаў супраць «народніцкіх трафарэтаў» у літаратуры, найперш — ідэалізацыі вёскі. Працаваў у рэдакцыях час. «Русское богатство» (1893—94), «Мир Божий» (1894—1906), дзе прапагандавалася ідэя адукацыі для шырокіх мас. Пасля публікацыі яго артыкула пра Снежаньскае ўзброенае паўстанне 1905 час. «Миръ божий» забаронены. У 1906 заснаваў час. «Современный миръ», які рэдагаваў да канца жыцця.

Тв.: Насущный вопрос. Смоленск, 1894 [нелегальнае выданне]; Насущный вопрос. Лондон, 1895; Годы перелома. 1895—1906: Сборник критических статей. СПб., 1908.

Лiт.: Корнилович Э.А. Оружие публициста // Корнилович Э.А. Люди революционного подвига. Мн., 1985. С. 19—30; ЭГБ, т. 1.


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".