Главная » Справочники » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III » Том I » БАГДАНОВІЧ Анатоль Васілевіч
[28.8.1888, в. Мікольскае Дрысенскага пав. Віцебскай губ., цяпер в. Луначарскае Верхнядзвінскага р-на Віцебскай вобл. — 2.8.1969, Херсон, Украіна], бел. і рускі мовазнавец, педагог. Брат Генадзя Багдановіча. Скончыў гісторыка-філалагічны ф-т Варшаўскага ун-та (1913). Настаўнічаў у Беларусі. З 1925 пачаў друкавацца па пытаннях бел. мовазнаўства. З лют. 1926 дацэнт кафедры бел. мовы БДУ, адначасова ў Інбелкульце сакратар Арфаграфічнай камісіі, потым Камісіі бел. літаратурнай мовы. Як лінгвіст высокай кваліфікацыі браў дзейсны ўдзел у стварэнні праектаў бел. правапісу 1930 і 1933. Не страціў навукова-пазнавальнага значэння і практычнай актуальнасці яго падручнік для тэхнікумаў і самаадукацыі «Беларуская мова». «Самавучыцель беларускай мовы» застаўся ў рукапісе. Пасля хвалі рэпрэсій супраць бел. мастацкай і навуковай інтэлігенцыі, арышту брата Г.Багдановіча ў 1930 пазбаўлены права выкладання ва ун-це. Пад пагрозай арышту ў 1934 пакідае Беларусь. Працаваў у Астраханскім, Магнітагорскім, Краснадарскім педінстытутах, дзе выкладаў рускую мову. Падчас працы ў Краснадары ў суаўтарстве з іншымі педагогамі выдаў падручнік рускай мовы для адыгейскіх школ. Апошнія гады жыцця працаваў у Херсонскім педінстытуце на кафедры рускай мовы.
Тв.: Беларуская мова. Мн., 1927.
|
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.