Главная » Справочники » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III » Том I » БАГАРОДСКІ Мікалай Мікалаевіч
[2(14).6.1877, в. Барыса-Глеб Бежацкага пав. Цвярской губ. — 27.11.1937, Віцебск, НКВД], гісторык, краязнавец, публіцыст. Вучыўся на гістарычным аддзяленні Маскоўскай духоўнай акадэміі (скончыў у 1904). Вучань В.В.Ключэўскага (пакінуў пра яго ўспаміны). У 1904—17 выкладаў у Віцебскай духоўнай семінарыі лацінскую мову і царкоўную даўніну. Тады стаў актыўна займацца грамадскай дзейнасцю па захаванні і папулярызацыі віцебскіх старажытнасцей: з 1908 грамадскі загадчык царкоўна-археалагічнага сховішча старажытнасцяў; у 1910 стварыў у семінарыі гурток царкоўнай даўніны; адзін з ініцыятараў і арганізатараў Віцебскай вучонай архіўнай камісіі (1909—18). Рэдактар неафіцыйнай часткі «Полоцких епархиальных ведомостей» (1914—16). У 1918—28 працаваў настаўнікам у Віцебску, у 1928—37 у Віцебскім культурна-гістарычным музеі, адначасова ў 1930—37 у Віцебскім гістарычным архіве. Аўтар артыкулаў пра гісторыка А.Сапунова, гісторыю Віцебскай духоўнай семінарыі. 1.11.1937 арыштаваны; загінуў у засценках НКВД. Рэабілітаваны ў 1956.
Тв.: А.П.Сапуноў і значэньне яго прац па дасьледаваньню Віцебшчыны // Віцебшчына. Т.1. Віцебск, 1925; Горад як прадмет крыніцазнаўчага даследавання // Там жа.
Лiт.: Падліпскі А. М. З любоўю да роднага краю // ПГКБ. 1981, № 2; ЭГБ, т. 1.
|
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.