Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Главная » Справочники  » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III  » Том I  » БАБРОЎСКІ Міхал Кірылавіч 

БАБРОЎСКІ Міхал Кірылавіч

[8(19).11.1784 ці 1785, в. Волька Бельскага пав., цяпер Падляшскае ваяв., Польшча — 21.9(3.10).1848, мяст. Шарашова Пружанскага пав.], славіст, арыенталіст, багаслоў. Вучыўся ў Драгічынскім вучылішчы піяраў, Беластоцкай гімназіі (скончыў у 1806), Галоўнай духоўнай семінарыі пры Віленскім ун-це (скончыў у 1812). Паходзіў з сям’і уніяцкага святара і сам прыняў пасвячэнне ў 1815, з 1817 канонік брэсцкі. У 1817—22 у замежнай навуковай камандзіроўцы ад Віленскага ун-та, даследаваў унікальныя калекцыі славянскіх рукапісаў і старадрукаў, увёў у навуковы ўжытак многія помнікі пісьменства. Адзін з пачынальнікаў скарыназнаўства, які нанова адкрыў для еўрапейскай навукі імя Ф.Скарыны. З 1822 прафесар Віленскага ун-та. Доктар тэалогіі (1823). Заснавальнік бел. гуртка ў Віленскім ун-це. У 1824 абвінавачаны ў падтрымцы тайнага Таварыства філаматаў і сасланы ў базыльянскі кляштар у мяст. Жыровічы. У 1826 вярнуўся да выкладчыцкай дзейнасці. Але ў 1833 практычна быў сасланы ў мяст. Шарашова, дзе быў святаром да канца жыцця. У сувязі з пераследаваннем грэка-католікаў перайшоў у праваслаўе. Памёр ад халеры. Толькі невялікая частка яго рукапіснай спадчыны апублікавана пры жыцці, частка знікла адразу пасля смерці даследчыка. Імя Б. нададзена Лабараторыі вывучэння духоўнай культуры Падляшша (Масква).

Літ.: Бобровский П.О. М.К.Бобровский (1785—1848), ученый славист-ориенталист. СПб., 1889; Яго ж. К биографии М.К.Бобровского (славянского филолога-ориенталиста). СПб., 1890; Charkiewicz W. Bez steru i busoli (sylwetka ks. prof. Micha³a Bobrowskiego). Wilno, 1929; Станкевіч А. Магнушэўскі, Паўлюк Багрым, Баброўскі: (Да вытокаў беларускага адраджэння). Вільня, 1937; Лабынцев Ю.А. Первая книга, напечатанная глаголицей, и ее исследователь Михаил Бобровский // Сов.Славяноведение. 1983. № 4; Cieplak Jan ks. Ks. Micha³ Bobrowski: Profesor Uniwersitetu Wileńskiego. SPb, 1894; Улащик. Введение; Латышонак А. Народзіны беларускай нацыянальный ідэі // Спадчына. 1992, № 1; Ліс А. Беларуская ідэя ў кантэксце адраджэння славян // Ліс А. Цяжкая дарога свабоды. Мн., 1994; Bia³okozowicz B. Między Wschodem a Zachodem: Z dziejów formowania się bia³oruskiej świadomości narodowej. Bia³ystok, 1998; PSB; SHP; ЭГБ, т. 1; МАБ; АЗБ.


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".