Главная » Справочники » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III » Том I » БАБРОВІЧ Лявон Андрэевіч
[крыптанім: Б.Л.; 1904, в. Мацкі Пастаўскага пав. Віленскай губ. — 17.5.1934, Мінск, НКВД), гісторык і публіцыст. У 1932 скончыў аспірантуру БелАН, працаваў старшым навуковым супрацоўнікам у Камісіі па вывучэнні Зах. Беларусі. Займаўся гісторыяй мяст. Койданава і Койданаўшчыны, а таксама БСРГ; аўтар кніг на гэтыя тэмы. Арыштаваны 21.9.1933 ДПУ БССР па справе «Беларускага нацыянальнага цэнтра». 9.1.1934 Судовай калегіяй АДПУ СССР прыгавораны да расстрэлу. Прысуд выкананы 21.5.1934. Рэабілітаваны 16.8.1956.
Тв.: Мястэчка Койданава. Мн., 1929; Шпілеўскі І., Бабровіч Л. Гістарычны нарыс Дзяржыншчыны (Койданаўшчыны). Мн., 1932; Багданскі Я., Бабровіч Л. Аб класавай барацьбе ў Заходняй Беларусі ў часы Беларускай сялянска-работніцкай Грамады. Мн., 1932.
Лiт.: Саламевіч. Слоўнік псеўданімаў, с. 23, 168; Возвращенные имена.
|
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.