Главная » Справочники » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III » Том I » АСТРАМОВІЧ Аляксандр
[псеўданімы і крыптанім: A.Ziaziula; А.Зязюля; Andrej Ziaziula; Андрэй Зязюля; A.Z.; 26.11(7.12).1878, в. Навасады Ашмянскага пав. Віленскай губ., цяпер Ашмянскі р-н Гродзенскай вобл. — 17.1.1921, Сянно Віцебскай вобл.], рыма-каталіцкі святар, паэт. Вучыўся ў Гальшанскім народным (1888—90) і Ашмянскім павятовым (1890—92) вучылішчах. У 1901—03 на вайсковай службе. У 1903—04 няўдала спрабаваў паступіць у Віленскую духоўную каталіцкую семінарыю. У 1905 выехаў у Пецярбург, зноў пачаў рыхтавацца да паступлення ў семінарыю. У студз. 1906 вытрымаў іспыты на званне аптэкарскага вучня. У 1906—11 вучыўся ў Магілёўскай духоўнай каталіцкай семінарыі ў Пецярбургу. Пасвечаны ў святары ў 1910. Падчас вучобы пад уплывам земляка А.Лісоўскага далучыўся да бел. культурніцкага і рэлігійнага руху. Арганізаваў аб’яднанне клірыкаў-беларусаў. З 1909 друкаваўся ў бел. прэсе. Служыў ксяндзом у мяст. Трабы, Ракаў, Свержань, Смілавічы, Абольцы, Сянно. Прыхільнік беларусізацыі рэлігійнага жыцця беларусаў-католікаў. Практыкаваў бел. казанні ў душпастырскай дзейнасці. Аўтар зборніка паэзіі «Z rodnaha zahonu» (Вільня, 1914, перавыдаваўся ў 1931). Патрыятычны верш «S³owa praudy ab mowie i doli bie³arusa: (Paświačaju bie³aruskaj mo³adzi)» быў выдадзены асобнай брашурай (1917). Прыхільнік хрысціянска-маралізатарскай паэзіі, яго вершы маюць дыдактычны характар. У асобных творах паэтычна адлюстроўваў працу бел. селяніна. Запісваў і апублікаваў разам з А.Грыневічам бел. народныя песні. Быў адным з арганізатараў 1-га з’езда беларускіх каталіцкіх святароў (Мінск, 24—25.5.1917). Пасля абвяшчэння БНР па даручэнні Народнага сакратарыята арганізоўваў рэгіянальныя Рады ў Магілёўскай губ. За нацыянальна-рэлігійную дзейнасць праследаваўся бальшавіцкімі ўладамі, быў арыштаваны і некалькі тыдняў сядзеў у турме Віцебскай ЧК. Апошні год свайго жыцця працаваў у мяст. Сянно. Пахаваны на мясцовых могілках.
Літ.: Раніца П. Вясковы лірнік // Беларус. 1914, 2 крас.; Гарэцкі М. Андрэй Зязюля // Гарэцкі М. Гісторыя беларускай літаратуры. Вільня, 1920; Краўцоў М. Аляксандр Астрамовіч: Кароткі ўспамін // Беларускі звон. 1921, 16 снеж.; Станкевіч А. Кс. А. Астрамовіч (А. Зязюля) // Беларуская крыніца. 1923, 13 студз.; Сакалінскі А. [Станкевіч А]. У дзесятыя ўгодкі смерці Андрэя Зязюлі // Шлях моладзі. 1931, № 1; Беларуская крыніца. 1931, 27 лют.; Божым шляхам (Лондан). 1951, № 3; 1965, № 2; 1968, № 6 (перадрукі: Гарбінскі БРД, с. 269—274); Саламевіч Я. Паэт-святар Андрэй Зязюля // Беларуская мова і літаратура ў школе. 1991, № 7—8; БП, т. 2; ЭГБ, т. 3; BS; Гарбінскі БРД.
|
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.