Главная » Справочники » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III » Том I » АРАНШТАМ Лазар Навумавіч
[псеўданімы: Артур; Якуб Чарняк; 9(21).6.1896, Роўны, Украіна — 1939, НКВД], грамадска-паліт. дзеяч. З 1915 у РСДРП(б). Удзельнічаў у Кастрычніцкай рэвалюцыі ў Маскве. Служыў у Чырвонай Арміі — камісар дывізіі, камісар інспекцыі артылерыі. У 1924 накіраваны на падпольную работу ў Зах. Беларусь. Сакратар ЦК КПЗБ, член ЦК КПП. Арыштаваны ў лют. 1924. Па абмене палітзняволенымі ў 1928 апынуўся ў СССР. Жыў і працаваў у Беларусі (сакратар Віцебскага акруговага камітэта КП(б)Б). З 1929 член РВС і начальнік Палітупраўлення Беларускай вайсковай акругі. У 1933 накіраваны на Далёкі Усход начальнікам Палітупраўлення Асобай арміі. Арыштаваны ў 1937, загінуў у зняволенні. Рэабілітаваны ў 1956.
Літ.: Орехво Н.С. Дела и люди КПЗБ: Воспоминания. Мн., 1983; ЭГБ, т. 1.
|
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.