Главная » Справочники » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III » Том I » АНІШЧЫК Аляксей Сцяпанавіч
[псеўданімы: Андрэй Чэмер; А.Шпак; нар. 19.7.1912, хутар Мондзіна Навагрудскага пав. Мінскай губ., цяпер Навагрудскі р-н Гродзенскай вобл.], мемуарыст, педагог, журналіст, грамадскі дзеяч. Скончыў Навагрудскую гімназію і эканамічны ф-т Пазнанскага ун-та; магістр эканамічных навук. Працаваў у Катавіцах, кіраваў курсамі для інжынераў і тэхнікаў. У вер. 1939 запісаўся ў батальён, які абараняў Варшаву ад немцаў, за што пазней быў узнагароджаны медалём. Пасля капітуляцыі Польшчы вярнуўся ў Навагрудак, дзе выкладаў у школе бел. мову і літаратуру. Потым на Беласточчыне быў дырэктарам школы. У 1941 выкладчык і загадчык школы ў мяст. Уселюб Навагрудскага р-на. З 1942 выкладчык Навагрудскай беларускай настаўніцкай семінарыі. Публікаваўся ў газ. «За праўду», са студз. 1944 яе рэдактар. У лют. — маі 1944 загадчык Навагрудскай друкарні, у маі—чэрв. супрацоўнік сектара радыёперадач Беларускага культурнага цэнтра ў Мінску. Удзельнік 2-га Усебеларускага кангрэса 1944. Пры адступленні нямецкіх войск выехаў у Германію. У 1945—46 жыў у Кракаве, працаваў у газетах. Потым узначаліў ваяводскі аддзел выдавецтва «Czytelnik» у Вроцлаве і Шчэціне. Арыштаваны савецкімі спецслужбамі ў маі 1948; вывезены ў Мінск. За супрацоўніцтва з немцамі прысуджаны да расстрэлу, замененага 25 гадамі зняволення. Правёў у лагерах Запаляр’я і Мардовіі 14 гадоў. Вызвалены ў 1962. Вярнуўся на Радзіму. Працаваў эканамістам у Навагрудскім р-не і ў Лідзе. Потым пераехаў у Літву (Эйшышкі). Цяпер жыве ў Вільні. Узначальвае суполку віленскіх бел. палітвязняў. Піша на бел., рускай, польскай мовах. Член СП Беларусі з 2000. Падрыхтаваў кнігу мемуараў.
Тв.: Мондзінская балада: Дакументальная аповесць. Вільня, 1996; За калючым дротам: (Нарысы, вершы). Вільнюс, 1996; Жизнь живым принадлежит: (Стихи). Вильнюс, 1996; Наваградская Беларуская Гімназія. Вільнюс, 1997; Сяргей Хмара. Вільнюс, 1998; Выбраныя Богам. Вільнюс, 1999; Партрэты. Вільнюс, 2001.
Літ.: Мілаш Л. Аляксею Анішчыку — 90 // Кантакты і дыялогі. 2002, № 5—6.
|
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.