Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Главная » Справочники  » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III  » Том I  » АНІХОЎСКІ Аляксандр Георгіевіч 

АНІХОЎСКІ Аляксандр Георгіевіч

[29.5.1897, в. Старыца Слуцкага пав. — пасля 1956], педагог, дацэнт. У 1915—24 працаваў настаўнікам на Случчыне, затым загадчыкам акруговых аддзелаў палітасветы і народнай асветы ў Клімавічах. У 1927 скончыў педагагічны ф-т БДУ. У 1927—30 інспектар педагагічных тэхнікумаў Наркамасветы БССР. Арыштаваны ДПУ БССР 13.7.1930, праходзіў па справе «Саюза вызвалення Беларусі». 10.4.1931 асуджаны на 5 гадоў высылкі. Пакаранне адбываў у Слабадскім Кіраўскай вобл. З 1934 жыў у Вятцы. Працаваў эканамістам на заводзе безалкагольных напояў. Паўторна арыштаваны ў пачатку жн. 1935 за адказ ад супрацоўніцтва з НКВД; сасланы на 5 гадоў у Іванава. Зноў арыштаваны 31.7.1943. Ваенным трыбуналам войск НКВД 14.10.1943 асуджаны на 10 гадоў лагераў. З 1956 жыў у Іванава-Вазнясенску, працаваў эканамістам на мэблевым камбінаце. Рэабілітаваны па першым прыгаворы 15.11.1957, па другім — 15.10.1956.

Кр.: НАРБ, ІКР.

Літ.: Кандыбовіч С. Разгром нацыянальнага руху ў Беларусі. Мн., 2000; Илькевич Н. Адам Бабарека: арест, лагерь, смерть. Смоленск, 1999; Міхнюк У. «Забраны ў астрог мы з забранага краю» // Полымя. 1999, № 5.


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".