Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Главная » Справочники  » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III  » Том I  » АКІНЧЫЦ Фабіян 

АКІНЧЫЦ Фабіян

[20.1.1886, в. Акінчыцы Мінскага пав., цяпер у межах Стоўбцаў — 7.3.1943, Мінск], грамадска-паліт. дзеяч, публіцыст, рэдактар. Па адукацыі юрыст (скончыў Пецярбургскі ун-т у 1913). У 1906—17 член партыі эсэраў. Па некаторых звестках, у 1918 камісарыў у Ноўгарадзе. З 1923 жыў на Стаўбцоўшчыне: дырэктар пачатковай школы ў в. Засулле, у 1926 адкрыў у Стоўбцах бюро юрыдычных парад. У жн. 1926 уступіў у Беларускую сялянска-работніцкую грамаду, а ў вер. таго ж года пераехаў у Вільню, дзе ўзначаліў юрыдычны аддзел Цэнтральнага сакратарыята БСРГ. Член Галоўнай управы і Надзорчай рады Таварыства беларускай школы. За сваю актыўную дзейнасць у студз. 1927 арыштаваны польскімі ўладамі і ў маі 1928 асуджаны на 8 гадоў зняволення ў турме. Але ў 1929 тэрмін зняволення быў скарочаны на 2 гады. Прэзідэнт Польшчы І.Масціцкі сваім распараджэннем датэрмінова вызваліў А. ў ліп. 1930. Пасля вызвалення актыўна займаўся публіцыстыкай, уваходзіў у рэдкалегіі газ. «Наперад», «Беларускі звон», «Народны звон». У маі 1931 стварыў прапольскую групу «Адраджэнне». Эвалюцыянаваў у бок нацыянал-сацыялізму, з 1933 выдаваў часопіс адпаведнай арыентацыі «Новы шлях». Распачаў працу па стварэнні Беларускай нацыянал-сацыялістычнай партыі, якая ў кастр. 1937 была забаронена польскімі ўладамі. З ліп. 1939 у Берліне, старшыня Беларускага бюро прапаганды пры Міністэрстве прапаганды. Падчас наведвання Мінска быў застрэлены партызанамі.

Тв.: Чаму гэта так сталася? (Да справы выезду за граніцу былых правадыроў Грамады). Вільня, 1931; Правакацыя беларускага народа (Да справы б. старшыні Грамады Б.Тарашкевіча). Вільня, 1933; Аграрна-кааператыўная палітыка будучыні. Вільня, 1936; Jak Komintern organizowa³ ruch bia³oruski. Wilno, 1936.

Літ.: ЭГБ, т. 1.


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".