Главная » Справочники » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси. Т. 4. Репрессированные учителя » Том IV. Кнiга II » ЮР’ЕЎ Раман Іосіфавіч
[1891, в. Хацкавічы Чавускага пав. Магілёўскай губ., цяпер Чавускі р-н Магілёўскай вобл. –
29.11.1938, Мінск, турма НКВД]. З сялянскай сям’і. Меў незакончаную вышэйшую адукацыю. Працаваў настаўнікам у роднай вёсцы. Быў жанаты, гадаваў трое дзяцей. Арыштаваны 24.10.1925. Абвінавачваўся ў правядзенні “антысавецкай агітацыі”. 29.4.1926 асобай нарадай пры АДПУ справа Ю. спынена. Вызвалены 11.11.1926. У 1930-я г. працаваў дырэктарам СШ ў в. Мікіцічы Шклоўскага р-на Магілёўскай вобл. Арыштаваны 10.8.1938. Асуджаны 11.11.1938 тройкай НКВД як “удзельнік эсэраўскай групоўкі” і “агент польскай разведкі” да ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Расстраляны. Па першай справе рэабілітаваны асобай нарадай пры АДПУ 29.4.1926, па другой трыбуналам БВА 4.8.1967. Справы Ю. і інш. №№ 9304, 2989 захоўваюцца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.
|
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.