Главная » Справочники » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси. Т. 4. Репрессированные учителя » Том IV. Кнiга II » ЦІХОШ Станіслаў Якубавіч
[1909, мяст. Нур, цяпер Падляшскае ваяв., Польшча – ?]. З сям’і службоўца. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Працаваў загадчыкам вучэбнай часткі пачатковай школы ў родным мястэчку. Арыштаваны 16.2.1940. Асуджаны 9.1.1941 асобай нарадай пры НКВД як “сацыяльна-небяспечны элемент” да 5 гадоў ППЛ. Этапаваны ва Ухта-Іжэмскі лагер НКВД Комі АССР. Вызвалены 27.8.1941 як польскі грамадзянін. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 29.9.1989 пракуратурай Гродзенскай вобл. Асабовая справа Ц. № п-12072 з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Гродзенскай вобл.
|
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.