Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси. Т. 4. Репрессированные учителя

Главная » Справочники  » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси. Т. 4. Репрессированные учителя  » Том IV. Кнiга II  » ФЕДАРОВІЧ Іван Уладзіслававіч 

ФЕДАРОВІЧ Іван Уладзіслававіч

[1907, Барысаў Мінскай губ., цяпер райцэнтр Мінскай вобл. – ?]. З сям’і службоўца. Меў незакончаную вышэйшую адукацыю. Працаваў загадчыкам вучэбнай часткі мінскай СШ № 23. Быў жанаты, гадаваў двое дзяцей. Падчас 2-й сусветнай вайны заставаўся на акупаванай тэрыторыі. Арыштаваны 17.12.1944 у Мінску па адрасе: вул. Дабралюбава, д. 44, кв. 2. Асуджаны 5.1.1946 асобай нарадай пры НКДБ як “памагаты нямецкіх акупантаў” да 3 гадоў ППЛ. Этапаваны ў Паўночна-Уральскі лагер НКДБ Свярдлоўскай вобл. Вызвалены 6.3.1946. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны пракуратурай Мінскай вобл. 28.8.1995. Асабовая справа Ф. № 36597-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".