Главная » Справочники » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси. Т. 4. Репрессированные учителя » Том IV. Кнiга II » РАМАНЕНКА Віктар Сяргеевіч
[1905, Беласток Гродзенскай губ., цяпер Польшча – ?]. З сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Працаваў дырэктарам СШ в. Іграева Слуцкага р-на Мінскай вобл. Уступіў у ВКП(б). Быў жанаты, гадаваў дзіця. Арыштаваны 19.10.1933. Асуджаны 26.12.1933 калегіяй АДПУ як “член антысавецкай арганізацыі” да 3 гадоў пазбаўлення волі. Этапаваны ў Паўночны край. Вызвалены 21.10.1934 (?). Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны пракуратурай Мінскай вобл. 24.9.1996. Групавая справа Р. і інш. № 12875-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
|
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.