Главная » Справочники » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси. Т. 4. Репрессированные учителя » Том IV. Кнiга II » НЕСЦЯРОВІЧ Іван Іосіфавіч
[1924, в. Сцефанполле Дзісенскага пав. Віленскай губ., цяпер Мёрскі р-н Віцебскай вобл. – ?].
З сялянскай сям’і. Меў незакончаную сярэднюю спецыяльную адукацыю. Працаваў настаўнікам пачатковай школы в. Белеўцы цяперашняга Мёрскага р-на. Быў жанаты, гадаваў дзіця. Арыштаваны 25.6.1949. Асуджаны 4.3.1950 асобай нарадай пры МУС за “антысавецкую дзейнасць” да 10 гадоў ППЛ з канфіскацыяй маёмасці. Этапаваны ў Паўночна-чыгуначны лагер МУС Комі АССР. Вызвалены 8.9.1956. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны трыбуналам БВА 4.9.1956. Групавая справа Н. і інш. № 10304-п захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
|
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.