Главная » Справочники » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси. Т. 4. Репрессированные учителя » Том IV. Кнiга I » МУХІН Уладзімір Макаравіч
[1912, в. Амельянікі Полацкага пав. Віцебскай губ., цяпер Полацкі р-н Віцебскай вобл. – ?], брат Васіля Мухіна. З сялянскай сям’і. Меў незакончаную вышэйшую адукацыю. Працаваў настаўнікам няпоўнай СШ в. Стайкі Аршанскага р-на Віцебскай вобл. Быў жанаты. Арыштаваны 18.9.1937. Асуджаны 24.9.1937 тройкай НКВД за “антысавецкую агітацыю” і “шкодніцтва” да 10 гадоў ППЛ. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны калегіяй па крымінальных справах Вярхоўнага Суда БССР 16.4.1955. Асабовая справа М. захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
|
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.