Главная » Справочники » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси. Т. 4. Репрессированные учителя » Том IV. Кнiга I » МОХАВА Марыя Людвігаўна
[1905, Мінск – ?]. З сям’і рабочага. Атрымала вышэйшую адукацыю. Працавала настаўніцай мінскай СШ № 42. Выйшла замуж, гадавала чацвёра дзяцей. Падчас 2-й сусветнай вайны заставалася на акупаванай тэрыторыі. Арыштавана 17.12.1944 у Мінску па адрасе: вул. Старавіленская, д. 51, кв. 1. Асуджана 26.6.1945 пазасудовым органам НКДБ за “работу настаўніцай СШ і загадчыцай дзіцячага садка ў гады нямецка-фашысцкай акупацыі” і як “памагатая нямецкіх акупантаў” да 8 гадоў ППЛ. Этапавана ў Мінеральны лагер НКДБ Комі АССР (ст. Інта). Вызвалена 25.10.1952 з лагера і адпраўлена ў ссылку. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана трыбуналам БВА 10.7.1956. Асабовая справа М. № 6731-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
|
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.