Главная » Справочники » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси. Т. 4. Репрессированные учителя » Том IV. Кнiга I » МОНІД Яўген Ігнатавіч
[1923, в. Хатуцічы Вілейскага пав. Віленскай губ., цяпер Маладзечанскі р-н Мінскай вобл. – ?].
З сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Падчас 2-й сусветнай вайны заставаўся на акупаванай тэрыторыі, працаваў настаўнікам няпоўнай СШ роднай вёсцы. Арыштаваны 12.11.1944. Асуджаны 7.7.1945 асобай нарадай пры НКДБ як “агент германскіх разведвальных органаў” да 8 гадоў ППЛ. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны прэзідыумам Мінскага абл. суда 20.3.1990. Асабовая справа М. № 30604-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
|
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.