Главная » Справочники » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси. Т. 4. Репрессированные учителя » Том IV. Кнiга I » ЛУКАМСКАЯ Марыя Апанасаўна
[1922, в. Казіншчына Лепельскага пав. Віцебскай губ., цяпер Лепельскі р-н Віцебскай вобл. – ?]. З сялянскай сям’і. Атрымала сярэднюю спецыяльную адукацыю. Працавала настаўніцай школы ў роднай вёсцы. Падчас 2-й сусветнай вайны заставалася на акупаванай тэрыторыі. Арыштавана 24.8.1944. Асуджана 25.4.1945 пазасудовым органам НКДБ за “дапамогу нямецкім акупантам” да 10 гадоў ППЛ і 5 гадоў пазбаўлення правоў. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана прэзідыумам Віцебскага абл. суда 23.7.1991. Асабовая справа Л. захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
|
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.