Главная » Справочники » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси. Т. 4. Репрессированные учителя » Том IV. Кнiга I » ЛОСЬ Марыя Васілеўна
[1914, в. Вугляны Мінскага пав., цяпер Мінскі р-н – ?]. Працавала выхавальніцай дзіцячых ясляў у Мінску. Падчас 2-й сусветнай вайны заставалася на акупаванай тэрыторыі. Арыштавана 23.9.1944 у Мінску па адрасе: вул. Заліўная, д. 6, кв. 7. Асуджана 3.10.1945 асобай нарадай пры НКДБ як “сацыяльна-небяспечны элемент” да 4 гадоў ППЛ. Этапавана ва Унжэнскі лагер Горкаўскай чыгункі (ст. Сухабязводная). Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана прэзідыумам Мінскага абл. суда 27.5.1981. Асабовая справа Л. № 20698-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
|
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.