Главная » Справочники » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси. Т. 4. Репрессированные учителя » Том IV. Кнiга I » ЛОМЕЦ Дарафей Мацвеевіч
[1910, в. Падзеpычы Мінскага пав., цяпер Стаўбцоўскі p-н Мінскай вобл. – 24.10.1937, Слуцк, турма НКВД]. З сялянскай сям’і. Меў незакончаную сярэднюю спецыяльную адукацыю. Працаваў настаўнікам школы в. Стаpава Слуцкага (?) р-на Мінскай вобл. Быў жанаты, гадаваў дзіця. Арыштаваны 24.6.1937. Асуджаны 14.10.1937 тройкай НКВД як “член контррэвалюцыйнай арганізацыі” і за “шкодніцтва” да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны судовай калегіяй па крымінальных справах Вярхоўнага Суда БССР 23.2.1959. Групавая справа Л. і інш. № 13915-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
|
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.