Главная » Справочники » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси. Т. 4. Репрессированные учителя » Том IV. Кнiга I » ЛОЙКА Франя Вікенцеўна
[?, в. Квіткоўшчына (?) Мінскага пав., цяпер Дзяржынскі (?) р-н Мінскай вобл. – ?]. З сялянскай сям’і. Атрымала сярэднюю адукацыю. Працавала настаўніцай школы в. Доўнары Дзяржынскага р-на. Выйшла замуж, гадавала двое дзяцей. Падчас 2-й сусветнай вайны заставалася на акупаванай тэрыторыі. Арыштавана 4.1.1945. Асуджана 2.2.1946 асобай нарадай пры НКДБ як “памагатая нямецкіх акупантаў” да 5 гадоў ППЛ. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана Пракуратурай Беларусі 13.11.1992. Асабовая справа Л. № 34945-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
|
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.