Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси. Т. 4. Репрессированные учителя

Главная » Справочники  » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси. Т. 4. Репрессированные учителя  » Том IV. Кнiга I  » ЛОБКА Іван Паўлавіч 

ЛОБКА Іван Паўлавіч

[1888, в. Кухчыцы Мінскай губ., цяпер Клецкі р-н Мінскай вобл. – 1953, ГУЛАГ]. Скончыў пачатковую школу ў роднай вёсцы, педагагічнае вучылішча ў Нікалаеве (цяпер абл. цэнтр Украіны). Працаваў настаўнікам. У 1920 вярнуўся на радзіму. Скончыў курсы па вывучэнню польскай мовы ў Кракаве. Працаваў у школе ў в. Янавічы (цяпер Клецкі р-н). Быў пад наглядам польскай паліцыі. Падчас 2-й сусветнай вайны заставаўся на акупаванай тэрыторыі, працаваў настаўнікам, інспектарам аддзела адукацыі ў Клецку, спрыяў адкрыццю бел. школ. Пасля вайны – дырэктар дзіцячага дома ў в. Даматканавічы Клецкага р-на. Але неўзабаве ад педагагічнай працы адхілены, працаваў бухгалтарам у канторы нарыхтоўкі жывёлы ў роднай вёсцы. Арыштаваны ў 1950. Асуджаны асобай нарадай МДБ за “антысавецкую агітацыю і прапаганду” да 10 гадоў ППЛ (?). Этапаваны ў Тайшэцкі лагер МДБ Іркуцкай вобл. Вызвалены ў 1953 смяротна хворым. Памёр па дарозе дадому. Месца пахавання невядома.


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".