Главная » Справочники » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси. Т. 4. Репрессированные учителя » Том IV. Кнiга I » ЛІТВІН Аляксандр Міхайлавіч
[1904, в. Пастарынне Навагрудскага пав. Мінскай губ., цяпер Баранавіцкі р-н Брэцкай вобл. – ?]. З сялянскай сям’і. Меў незакончаную сярэднюю спецыяльную адукацыю. Працаваў настаўнікам няпоўнай СШ ў в. Пятрэвічы, цяпер Баранавіцкага р-на Брэсцкай вобл. Быў жанаты, меў трое дзяцей. Падчас 2-й сусветнай вайны заставаўся на акупаванай тэрыторыі. Арыштаваны 20.12.1945. Асуджаны асобай нарадай пры МДБ як “памагаты нямецкіх акупантаў” да 3 гадоў ППЛ. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны пракуратурай Брэсцкай вобл. 30.12.1993. Асабовая справа Л. № 12282-с захоўваецца ў архіве УКДБ Брэсцкай вобл.
|
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.