Главная » Справочники » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси. Т. 4. Репрессированные учителя » Том IV. Кнiга I » ЛАНСКІ Юрый Расціслававіч
[1905, Аляксандраўск, цяпер Днепрапятроўская вобл., Украіна – ?]. З сям’і службоўца. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Працаваў загадчыкам вучэбнай часткі СШ ў мяст. Сноў Нясвіжскага р-на Мінскай вобл. Быў жанаты, гадаваў дзіця. Падчас 2-й сусветнай вайны заставаўся на акупаванай тэрыторыі. Арыштаваны 23.9.1944. Асуджаны 16.8.1946 асобай нарадай пры МДБ за “сувязь з СД” да 10 гадоў ППЛ. Этапаваны ў Ангарскі лагер МДБ Іркуцкай вобл. (Брацк). Вызвалены 26.3.1956. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны Пракуратурай РБ 17.12.1992. Асабовая справа Л. № 35053-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
|
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.