Главная » Справочники » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси. Т. 4. Репрессированные учителя » Том IV. Кнiга I » ЛАЗОЎСКІ Мікалай Іванавіч
[1900, в. Дуброўскі Аршанскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Талачынскі р-н Віцебскай вобл. – 4.3.1938, Мінск, турма НКВД]. З сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Працаваў загадчыкам Дзяржынскага раённага аддзела народнай адукацыі. Быў жанаты. У 1931 уступіў у ВКП(б). Арыштаваны 3.12.1937 у Дзяржынску Мінскай вобл. У сувязі з арыштам выключаны з ВКП(б). Асуджаны 15.2.1938 тройкай НКВД за “шкодніцтва”, “антысавецкую агітацыю”, “вярбоўку ў ПАВ” і “шпіянаж” да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны трыбуналам БВА 23.11.1960. Асабовая справа Л. № 16781-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
|
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.