Главная » Справочники » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси. Т. 4. Репрессированные учителя » Том IV. Кнiга I » ЛАБКОВІЧ (ЛАПКОВІЧ) Вікенцій Сямёнавіч
[3.11.1906, в. Покрашава Слуцкага пав. Мінскай губ., цяпер Слуцкі p-н Мінскай вобл. – 27.11.1937, Слуцк, турма НКВД]. З сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Працаваў настаўнікам Каваліцкай школы Старадарожскага р-на Мінскай вобл. Быў жанаты, гадаваў двое дзяцей. Арыштаваны 10.9.1937 на хут. Дубpаўскія Стаpадаpожскага р-на. Асуджаны 17.11.1937 тройкай НКВД як “член ПАВ” да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны калегіяй па крымінальных справах Вярхоўнага Суда БССР 14.4.1961. Асабовая справа Л. № 17039-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
|
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.