Главная » Справочники » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси. Т. 4. Репрессированные учителя » Том IV. Кнiга I » КУХАРЧЫК Ігнат Амвросевіч
[1890, в. Зарытава Слуцкага пав. Мінскай губ., цяпер Ляхавіцкі р-н Брэсцкай вобл. – ?], брат Данілы Кухарчыка. З сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Працаваў дырэктарам баранавіцкай чыгуначнай школы № 3. Арыштаваны 6.1.1940. Асуджаны 22.2.1941 асобай нарадай пры НКДБ за “антысавецкую дзейнасць” да 8 гадоў ППЛ. Этапаваны ў Паўночна-чыгуначны лагер НКДБ Комі АССР. Вызвалены 22.9.1941 як польскі грамадзянін. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны пракуратурай Брэсцкай вобл. 9.7.1989. Асабовая справа К. № 10016-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Брэсцкай вобл.
|
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.